Аляксея Навальнага прысудзілі да 9 гадоў калоніі ў новай крымінальнай справе


Расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага 22 сакавіка прысудзілі да 9 гадоў калоніі строгага рэжыму. Выязное паседжанне праходзіла ў Пакроўскай калоніі № 2, перадае «Новая газета».

Таксама суд прызначыў Навальнаму штраф 1,2 млн рублёў.

Аляксей Навальны (другі злева), адвакаты Вольга Міхайлава (злева) і Вадзім Кобзеў (другі справа) падчас паседжання.
Фота: Эмін Джафараў, Коммерсантъ

Маргарыта Котава, суддзя Лефортаўскага суда, на выязным паседжанні прызнала лідара расейскай апазіцыі вінаватым у асабліва буйным махлярстве і непавазе да суда. Навальны нібыта скраў ахвяраванні на перадвыбарную кампанію 2018 года і на дзейнасць Фонду барацьбы з карупцыяй. Артыкул аб непавазе да суда звязаны з абразай Навальным суддзі, пракурора і ўнука ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ігната Арцёменкі падчас судовага працэсу ў справе аб паклёпе на Арцёменку ў 2021 годзе. Пракурор запытваў для Навальнага 13 гадоў калоніі.

Hавiны
Аляксею Навальнаму вынеслі новы прысуд па справе аб абразе ветэрана
2021.02.20 19:45

Прысуд Навальны пракаментаваў цытатай з серыялу «Праслушка».

У 2021 годзе Навальны стаў фігурантам крымінальнай справы аб стварэнні экстрэмісцкай арганізацыі – Фонду барацьбы з карупцыяй.

Цяпер палітык адбывае тэрмін тры з паловай гады пазбаўлення волі ў ВК-2 «Пакровы». У лютым мінулага года Аляксею Навальнаму змянілі ўмоўны тэрмін у справе «Іў Рашэ» на рэальнае пазбаўленне волі.

Hавiны
Суд замяніў Аляксею Навальнаму ўмоўны тэрмін на рэальны
2021.02.02 20:26

АД belsat.eu

Стужка навінаў