Справу Паўла Севярынца праз тыдзень перададуць у суд


Жонка палітвязня Паўла Севярынца Вольга паведамляе ў сваім Facebook, што праз тыдзень справу палітыка перададуць у пракуратуру для накіравання ў суд. Жонка вязня лічыць, што суд адбудзецца не раней за травень.

Павел Севярынец застаецца за кратамі з чэрвеня мінулага года. Следства ў справе супраць палітвязня завяршылася толькі ў лютым. Палітыку пагражае ад 3 да 8 гадоў зняволення. Вольга Севярынец гадуе сына, якому вось-вось споўніцца 3 гады.

«Сабрала характарыстыкі на Пашу, прыкладзем да матэрыялаў справы. Чытаю і думаю – харошага я сабе мужа выбрала. Праз тыдзень Пашыну справу перадаюць у пракуратуру. Думаем, раней траўня да суда не дойдзе. Неяк і лягчэй, і цяжэй ад гэтых думак пра суд. З аднаго боку – вось убачымся, а гэта падобна на цуд, з іншага – што прынясуць нам гэтыя дні?

Павел дапісаў казку для Францішка. Нашаму хлопчыку заўтра 3 годзікі. Ад таты ён атрымаў у падарунак малюнак машынкі, партрэцік, ліст і калыханку. Паша перадае ўсім прывітанні і вельмі-вельмі дзякуе ўсім, хто яму піша і хто дапамагае нам. І я дзякую», – напісала ў сваім Facebook Вольга Севярынец.

Вольга Севярынец з сынам Францішкам.
Фота: Таня Капітонава / belsat.eu

Павел Севярынец быў затрыманы яшчэ да выбараў – 7 чэрвеня, калі вяртаўся з пікету для збору подпісаў. У адносінах яго распачалі справу паваодле ч. 1 арт. 293 КК («Арганізацыя масавых закалотаў»).

Напісаць палітвязню можна на адрас: СІЗА-1, Валадарскага 2, 220030 Менск.

Беларус беларусу
Беларусы здзейснілі мару Волі Севярынец
2021.03.14 21:12

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў