Фіксаваць адсутнасць тэхагляду пачалі ў аўтаматычным рэжыме


ДАІ Беларусі здолела зрэалізаваць аўтаматычнае фіксаванне адсутнасці тэхагляду. Раней з дапамогай камераў выяўлялі парушальнікаў хуткаснага рэжыму і правілаў прыпынку і стаянкі транспартавых сродкаў, паведамляе прэс-служба МУС.

З нядаўняга часу ДАІ пачала фіксаваць адсутнасць тэхагляду аўтамабіляў праз фотафіксацыю. Камеры распазнаюць рэгістрацыйныя нумары аўтамабіляў і звяраюць іх з базаю «Белтэхагляду». Калі няма дазволу на допуск аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху, выносіцца пастанова. Першы раз уладальнік аўта атрымае папярэджанне, а вось другі раз – «ліст шчасця» з пастановаю пра штраф памерам 0,5 базавай велічыні (14,5 руб.).

Аўтаматычнае фіксаванне адсутнасці тэхагляду ўвялі ў новым КаАП з 1 сакавіка, аднак тэхнічна зрэалізавалі рашэнне толькі цяпер.

Аб’ектыў
Хто апошні на тэхагляд?
2021.01.09 23:38

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў