Расея ніяк не можа вызначыцца, у якіх межах прызнала «ЛНР» і «ДНР»


З моманту прызнання Крамлём незалежнасці ўтвораных на тэрыторыі Украіны сепаратысцкіх утварэнняў «ЛНР» і «ДНР», расейскія ўлады ніяк не могуць вызначыцца, у якіх жа межах гэта адбылося.

Прарасейскія актывісты ва ўкраінскім Данецку 21 лютага святкуюць прызнанне «ДНР» Крамлём.
Фота:: ALEXANDER ERMOCHENKO / Reuters / Forum

Гэтак, дэпутат Дзярждумы Леанід Калашнікаў заявіў, што прызнанне «ЛНР» і «ДНР» будзе ў межах Данецкай і Луганскай вобласцяў Украіны. Але пасля ён жа сам зняпраўдзіў свае словы.

Прарасейскія актывісты ва ўкраінскім Данецку 21 лютага святкуюць прызнанне «ДНР» Крамлём.
Фота:: ALEXANDER ERMOCHENKO / Reuters / Forum

Аналагічная сітуацыя склалася і пазней.

Прарасейскія актывісты ва ўкраінскім Данецку 21 лютага святкуюць прызнанне «ДНР» Крамлём.
Фота:: Alexander Ryumin / TASS / Forum

Спачатку намеснік міністра замежных справаў Андрэй Рудэнка сказаў, што Расея прызнае «ДНР» і «ЛНР» у межах, у якіх улады «рэспублік» ажыццяўляюць паўнамоцтвы і юрысдыкцыю.

Прарасейскія актывісты ва ўкраінскім Данецку 21 лютага святкуюць прызнанне «ДНР» Крамлём.
Фота:: Alexander Ryumin / TASS / Forum

А затым з прэс-сакратаром Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што Масква вызнае іх у тых межах, «у якіх яны самыя сябе абвяшчалі». То бок, гаворка ідзе пра адміністратыўныя межы Данецкай і Луганскай вобласцяў Украіны, якія істотна большыя за згаданыя «рэспублікі» і знаходзяцца пад кантролем украінскіх уладаў.

Hавiны
«Мы даўно і да ўсяго гатовыя». Як ва Украіне рэагуюць на прызнанне Расеяй «ДНР» і «ЛНР»
2022.02.22 12:15

ПС belsat.eu

Стужка навінаў