Ад імя «Вясны» напісалі фэйкавы ліст. Яго даслалі на адрасы еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадараў


У пятніцу, 19 лютага, нібыта ад імя праваабарончага цэнтру «Вясна» даслалі ліст на 85 электронных адрасоў еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадараў, паведамляе сайт арганізацыі.

Ліст быў напісаны на англійскай мове. У ім адзначалася, што «Вясна» нібыта сур’ёзна заклапочаная ростам парушэнняў правоў грамадзянаў на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў у шэрагу еўрапейскіх краінаў і заклікае правесці расследванне такіх выпадкаў. Да тэксту дадалі 28 фота, імаверна, спампаваных з адкрытых крыніцаў у інтэрнэце.

Ліст даслалі з электроннай паштовай скрыні viasna.spring97@gmail.com, які ніколі не належыў і не мае дачынення да «Вясны».

«Афіцыйна заяўляем, што ніякіх лістоў з указанай скрыні мы не дасылалі, ніякіх заклікаў да еўрапейскіх краінаў не распаўсюджвалі. Расцэньваем такі ліст ад імя ПЦ «Вясна» як брудную правакацыю з боку беларускіх спецслужбаў», – пракаментаваў сітуацыю кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў