Выкладчыца БДУ запісала зварот у абарону звольненага калегі


Наталля Абрашына-Жадаева на старонцы ў Facebook апублікавала відэа дзеля падтрымання звольненага дацэнта Максіма Шундалава. Выкладчыца абураецца сітуацыяй у краіне і звяртае ўвагу, што высокакваліфікаваных спецыялістаў у нашай краіне засталося няшмат.

Прафесар кафедры вышэйшай матэматыкі БДУ Наталля Абрашына-Жадаева на старонцы ў Facebook апублікавала відэа ў якім абураецца факту звальнення кандыдата фізіка-матэматычных навук, дацэнта Максіма Шундалава. Навуковец працаваў у БДУ больш за 20 гадоў: ён скончыў фізфак БДУ, там жа аспірантуру, і ў 1998 годзе пачаў працаваць на факультэце.

Наталля Абрашына-Жадаева кажа, што такіх спецыялістаў засталося няшмат.

«Прыйшла з працы і, каб магла, то завыла б! Чаму?

Усё проста: Мы ў летні выбарчы час 2020 года былі звычайнымі грамадзянамі сваёй краіны і ў нас яшчэ крыху цеплілася ў душах, што нашы правы не будуць прыціскаць.

Так, калі б так і адбылося, то мы абралі б прэзідэнтам Віктара Бабарыку ці Сяргея Ціханоўскага. Але ўсё было зроблена так, каб гэтага не адбылося. І вы ведаеце хто вырашыў усё паставіць з ног на галаву. І ўсё, што адбылося потым, называецца мірным пратэстам. Былі мірныя маршы і мірнае патрабаванне вярнуцца да сумленнага пераліку галасоў ці новых выбараў. І што? Наша не згода была трактаваная як экстрэмізм. Хлопцаў хапалі, саджалі. Нехта і сёння не заслужана сядзіць. За што? Хто за што, галоўнае павесіць цэтлік! Прыпісваюць, што мы служым замежным дзядзькам. Глупства. Мы жылі тут і будзем жыць. І хочам, каб была зменлівасць улады, а не перапісванне Канстытуцыі па жаданні »аднаго«. Колькі нашых грамадзянаў збеглі з краіны, колькі сёння звальняюць, каб дагадзіць «аднаму». Ці ён не ведае, што звальняюць лекараў і выкладчыкаў ды іншых адмыслоўцаў. Ах так, яго дзеці будуць вучыцца ў элітных школах і ВНУ і лекавацца таксама ў годных лекараў за мяжой або сюды іх прывязуць.

Я сёння, калі б змагла, то завыла. Чаму? А таму што паддаўся на ўгаворы Максім Шундалаў, выдатны выкладчык і навуковец, напісаў па ўласным. Такіх прафесіяналаў засталося няшмат. Але больш за ўсё, мяне збянтэжыла паведамленне, што калегі з іншых кафедраў пагадзіліся выконваць за яго ягоную нагрузку. Гэта як? Думаюць, што з імі так не зробяць. Што іх такі лёс абміне. Сёння вы прамаўчалі, а заўтра з вамі гэтак жа разлічацца. Так ужо было ў гісторыі. Кожны сам выбірае: служыць ці прыслужваць. Як кажуць: Служыць Богу ці прыслужваць юдзе!», – напісала выкладчыца.

Hавiны
Яшчэ аднаго беларуса затрымалі пасля «абмеркавання» зменаў у Канстытуцыю
2022.01.22 14:48

ВК belsat.eu

Стужка навінаў