Колькасць ахвяраў страляніны ў Чэхіі ўзрасла да 15 асобаў. Нападнік, падобна, застрэліўся


Лічба ахвяраў страляніны ў будынку філасофскага факультэту Карлавага ўніверсітэту ў чэшскай Празе ўзрасла да 15 асобаў. Яшчэ 24 атрымалі раненні. Пра гэта паведаміў начальнік паліцыі Марцін Вондрашэк, піша «Seznam Zprávy».

Чэшскі паліцыянт перад будынкам філасофскага факультэту.
Фота: Michal Turek / Seznam Zprávy

Ён таксама пацвердзіў, што нападнік мог скончыць жыццё самагубствам, паведамляе Novinky.cz. Паводле Вондрашэка, паміж паліцыянтамі і нападнікам адбылася перастрэлка

«Паліцыя таксама ўжывала зброю, але мяркуючы па траўмах, якія мы змаглі ўбачыць на ім, выглядае, што ён наклаў на сябе рукі», – сказаў начальнік паліцыі.

Ён дадаў, што асоба нападніка пакуль афіцыйна не пацверджаная, бо той атрымаў цяжкую траўму, якая магло быць вынікам стрэлу з блізкай адлегласці.

Ніхто з супрацоўнікаў паліцыі ці іншых экстраных службаў не пацярпеў.

Каментар
Нехта забарыкадаваўся, нехта ратаваўся праз дах. Навучэнец пра страляніну ў Празе
2023.12.21 20:04

21 снежня ў будынку факультэту мастацтваў Карлава ўніверсітэту ў Празе, што на плошчы Яна Палаха ў чэшскай сталіцы, адбылася страляніна.

«Пачалося ўсё гэта на чацвёртым паверсе будынку філасофскага факультэту ўніверсітэту. Вось мае аднагрупнікі знаходзіліся на лекцыі на той момант на трэцім паверсе, яны забарыкадаваліся. Людзей эвакуявалі з будынку, хтосьці ўвогуле ратаваўся праз дах», – распавёў «Белсату» магістрант Станіслаў Рудкоўскі, чые аднагрупнікі ў момант нападу былі ў будынку.

Нападнікам мог быць 24-гадовы студэнт Давід Козак, які атрымаў ступень бакалаўра гісторыі і еўрапейскіх даследаванняў, а затым працягнуў атрыманне ступені магістра гісторыі. Яго звязваюць з яшчэ адным забойствам у гэты дзень.

Абноўлена
Дзесяць забітых і 25 параненых. Ва ўніверсітэце ў цэнтры Прагі адбылася страляніна
2023.12.21 18:30

‍Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў