Прадстаўніца Еўракамісіі: семʼі мігрантаў былі падманутыя


Еўракамісія ўскладае адказнасць за міграцыйны крызіс на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

«Ва ўмовах крызісу Лукашэнка паводзіў сябе як тураператар без ліцэнзіі, прадаючы дарагія турпакеты ў ЕЗ, якія пасля прыбыцця развальваліся», – заявіла еўракамісарка па ўнутраных справах ЕЗ Ільва Юхансан у інтэрв’ю нямецкай газеце Welt am Sonntag, паведамляе DW.

«Семʼі і дзеці былі падманутыя і ўцягнуты ў трагедыю, якая прывяла да шматлікіх пакутаў», – сказала яна. Паводле словаў Юхансан, на Лукашэнку і яго рэжыме ляжыць «надзвычайная адказнасць за створаны крызіс».

Інфаграфіка
Дзе колькі мігрантаў на «беларускім маршруце»
2021.11.21 09:00
  • Польшча, Літва і Латвія сёлета фіксуюць найбуйнейшую ў гісторыі плынь нерэгулярнай міграцыі праз тэрыторыю Беларусі. Краіны ЕЗ вінавацяць рэжым Лукашэнкі ў тым, што ён спрыяе нерэгулярнай міграцыі ў Еўропу і мэтанакіравана перакідвае мігрантаў з Блізкага Усходу да мяжы. Дзеянні афіцыйнага Менску на Захадзе называюць гібрыднаю вайною.
Аналітыка
Што трэба ведаць пра беларускі канал нерэгулярнай міграцыі
2021.10.27 16:55

РР belsat.eu

Стужка навінаў