ГУБАЗіК будзе шукаць «экстрэмістаў» у рэдакцыі раёнкі праз няўдалую вёрстку


Праз няўдалую вёрстку на адной са старонак мазырскай раённай газеты «Жыццё Палесся» сілавікі будуць шукаць «экстрэмістаў» у рэдакцыі. Справа ў тым, што побач з тэкстам пра вайскоўцаў размясцілі аб’явы рытуальных паслугаў.

Старонка мазырскай раённай газеты «Жыццё Палесся» за 19 кастрычніка. Крыніца: guBAZA / Telegram

Так, у нумары газеты за 19 кастрычніка на адной старонцы з матэрыялам пра заклік паступаць у Ваенную акадэмію РБ да абітурыентаў размясцілі рэкламу некалькіх рытуальных паслуг, іншай рэкламы на старонцы амаль няма. У выніку «неабыякавыя грамадзяне» пабачыўшы гэта, паведамілі сілавікам.

«Службовыя асобы Гомельскага аблвыканкаму разварот з артыкулам вывучылі, згодны з довадамі неабыякавых грамадзян, прымуць адпаведныя меры! Рэдакцыя выдання правяраецца на экстрэмізм і вашывасць тэрытарыяльным кіраваннем ГУБАЗ», – паведамляе тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў.

Вынікі «праверкі» ГУБАЗ абяцае даць пазней.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў