У культуролага Аксаны Зарэцкай адбыўся ператрус


Аксану Зарэцкую не затрымлівалі, яна застаецца на свабодзе. Пра гэта культуролаг паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.

«Я на волі. Міліцыянты абмежаваліся допытам і ператрусам», – піша Зарэцкая.

Паводле жанчыны, афіцыйная прычына следчых дзеянняў зусім «фантасмагарычная». Нібыта нейкі падпалкоўнік з Магілёва вырашыў, што Зарэцкая датычная да дэструктыўнай дзейнасці ў «Одноклассниках» і ў яе ўдома «ёсць матэрыялы, якія праліваюць святло на завадатараў абразаў міліцыянтаў».



У траўні ў Аксаны Зарэцкай ужо праходзіў ператрус. У сярэдзіне чэрвеня яе затрымалі на онлайн-прэм’еры спектакля «Белы трусік, Чырвоны трусік» і пазней аштрафавалі на 2900 рублёў.

Аксана Зарэцкая – культуролаг, трэнерка па этыкеце, сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў