Супраць Сяргея Міхалка ва Украіне распачатая крымінальная справа


Супраць вядомага беларускага музыкі, лідара гурта «Ляпіс-98» Сяргея Міхалка ва Украіне распачалі крымінальную справу за тое, што ён ударыў гледача на канцэрце ў Палтаве.

Былы фронтмэн гурту «Ляпіс Трубецкой» ударыў гледача на канцэрце ў Палтаве 20 кастрычніка. Відэа інцыдэнту трапіла ў інтэрнэт.

Вулічны музыка, які быў нападпітку, падышоў да сцэны і стаў крытыкаваць Міхалка. Міхалок прапанаваў яму падняцца на сцэну для размовы, дзе ў іх распачаўся слоўны канфлікт. Спявак спытаў у мужчыны, дзе ягоны квіток, а той не здолеў патлумачыць. Скончылася ўсё тым, што Міхалок ударыў галавой у нос гледача і той паваліўся. Яго вывела са сцэны ахова.

Выданне segodnya.ua са спасылкай на спікера паліцыі Палтаўскай вобласці Юрыя Сулаева паведамляе, што па факце гэтага інцыдэнту адкрыта і расследуецца крымінальная вытворчасць па артыкуле «Хуліганства». Музыку пагражае пакаранне ў выглядзе штрафу або абмежаванне волі тэрмінам да пяці гадоў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў