Грамадзянам асобных дзяржаваў могуць забараніць перамяшчацца рэйсамі «Белавія»


Нашыя чытачы паведамляюць, што надалей бачыць у сталіцы групы людзей, якіх, імаверна, пазней павязуць на дзяржаўную мяжу Беларусі для нелегальнага пераходу ў краіны ЕЗ. З назіранняў чытачоў, замежнікі актыўна закупляюцца ў крамах ГЦ «Galleria Minsk» групамі ды актыўна знімаюць з рахункаў грошы ў банкаматах. ГЦ маніторыць служба аховы, а па праспекце Пераможцаў пастаянна курсуе машына ДАІ. Менск, Беларусь. 19 кастрычніка 2021 года.
Фота: чытачы / Белсат

Дэпартамент авіяцыі Беларусі адказаў на ініцыятыву Еўразвязу дадаць у пяты пакет санкцыяў супраць афіцыйнага Менску жорсткія абмежаванні адносна кампаніі «Белавія». У прыватнасці Брусель прапрацоўвае магчымасць забараніць абслугоўванне самалётаў «Белавіі», набытых у лізінг. Гэтыя захады прапаноўваюцца ў якасці рэакцыі на датычнасць «Белавіі» да арганізацыі міграцыйнага крызісу ў ЕЗ.

У Менску абвінавачанне ў датычнасці «Белавіі» да міграцыйнага крызісу пракаментавалі ў Дэпартаменце авіяцыі.

«Для развязання міграцыйнага пытання ЕЗ можа прыняць пастанову ў зацвярджэнні пераліку асобных дзяржаваў, грамадзянам якіх будзе забаронена перамяшчацца рэйсамі авіякампаніяў, што выконваюць палёты ў Беларусь.

Дэпартамент авіяцыі ў сваю чаргу абавязваецца апублікаваць гэты пералік для публічнага выкарыстання і рэалізоўваць гэтае рашэнне ЕЗ», – гаворыцца ў паведамленні БелТА.

Hавiны
МУС Нямеччыны: Ключ да вырашэння міграцыйнай праблемы ляжыць у Маскве
2021.10.20 21:27

18 кастрычніка кіраўнік МЗС Нямеччыны Гайка Маас распавёў, што ЕЗ працягне змагацца з авіякампаніямі, што бяруць удзел у перавозе ўцекачоў да межаў еўрапейскіх краінаў. ЕЗ разглядае ўвядзенне санкцыяў супраць турыстычных кампаніяў, а таксама накладанне поўных санкцыяў на нацыянальную беларускую авіякампанію «Белавія».

Hавiны
Крыніца: Нелегальныя мігранты з Іраку ляцяць у Беларусь праз Дубай
2021.10.07 14:34

АА belsat.eu

Стужка навінаў