Стала вядома, калі біскуп Станеўскі ўзначаліць Менска-Магілёўскую архідыяцэзію


Юзаф Станеўскі.
Фота: Catholic.by

Курыя Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведаміла, што 23 кастрычніка адбудзецца кананічнае ўступленне на пасаду новапрызначанага мітрапаліта Менска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.

Да моманту яго кананічнага ўступлення на пасаду кіраўніцтва Менска-Магілёўскай архідыяцэзіяй здзяйсняе апостальскі адміністратар sede vacante біскуп Казімір Велікаселец.

Hавiны
Сустрэў з выгнання Тадэвуша Кандрусевіча. Хто такі Юзаф Станеўскі, які стаў новым беларускім мітрапалітам
2021.09.14 14:10

Цырымонія кананічнага ўступлення на пасаду прызначанага арцыбіскупа адбудзецца ў суботу 23 кастрычніка падчас урачыстай імшы ў архікатэдры Найсвяцейшай Панны Марыі ў Менску. Пачатак аб 11:00.

Праз тыдзень пасля гэтага, 30 кастрычніка, адбудзецца інгрэс, або ўрачысты ўваход, мітрапаліта Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ў гістарычную магілёўскую катэдру Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава. Пачатак а 18:30.

Hавiны
Талковы пастыр, але «іх кандыдат»? Ці здолее новы мітрапаліт сказаць уладзе «не можам»
2021.09.14 16:22

14 верасня было абвешчана аб прызначэнні ў Беларусі новага мітрапаліта Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Ім стаў дапаможны Гарадзенскі біскуп Юзаф Станеўскі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў