Ціханоўская заклікала заблакаваць рэжыму Лукашэнкі доступ да сродкаў МВФ


Святлана Ціханоўская 20 жніўня накіравала лісты кіраўніцы МВФ Крысталіне Георгіевай і міністарцы фінансаў ЗША Джанэт Елэн. Пра гэта паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.

У гэтых лістах Ціханоўская заклікала забараніць рэжыму доступ да сродкаў SDR (Спецыяльныя правы пазычання – рэзервавы плацежны сродак МВФ), у тым ліку замарозіць абмен у свабодна канвертоўныя валюты, пакуль у Беларусі не будуць праведзены новыя свабодныя выбары.

Ціханоўская і яе паплечнікі лічаць, што сродкі, прызначаныя для народу, пойдуць на рэпрэсіі супраць беларусаў. Палітык адзначыла, што дзеянні рэжыму Лукашэнкі з кожным днём пагаршаюць і без таго цяжкае эканамічнае становішча Беларусі, і новыя пераводы не павінны дапамагчы яму працягнуць час утрымання ўлады.

Аб’ектыў
$ 1 млрд для рэжыму Лукашэнкі
2021.08.20 22:59
  • Міжнародны валютны фонд можа выдзеліць для Беларусі каля мільярда долараў у межах праграмы дапамогі краінам свету ў барацьбе з наступствамі пандэміі каронавірусу.
  • На гэтым тыдні выданне «The Washington Post» прысвяціла рэдакцыйную калонку закліку да Джо Байдэна і Міжнароднага валютнага фонду прыпыніць выплату рэжыму ў Беларусі $ 1 млрд рэзервавых актываў.
Белсат Zoom
Кавалеўскі: МВФ уратуе Лукашэнку
2021.08.19 21:58

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў