Польскія памежнікі выратавалі 12 мігрантаў, якія затрымаліся ў балоцістай мясцовасці пры пераходзе мяжы


Супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы выратавалі мігрантаў, якія затрымаліся сярод затокаў ракі Нараў. Яны самі патэлефанавалі ратавальнікам, паведамляе ведамства.

Польскія памежнікі выратавалі мігрантаў, якія захраслі ў балоце.
Фота: strazgraniczna.pl

Супрацоўнікі памежнай службы знайшлі мігрантаў з верталёта. З-за цяжкадаступнасці месца верталёт не мог прызямліцца побач з пацярпелымі. Пасля зніжэння вышыні адзін з супрацоўнікаў памежнай аховы саскочыў, каб аказаць першую дапамогу пацярпелым і каардынаваць з гэтага месца далейшыя дзеянні.

На месцы ратавальнікі выявілі 12 чалавек, у тым ліку падгадаванае дзіця і двое падлеткаў 14 і 16 гадоў. Два чалавекі мелі патрэбу ў дапамозе лекара, аднаго з іх прыйшлося несці на насілках.

Польскія памежнікі выратавалі мігрантаў, якія захраслі ў балоце.
Фота: strazgraniczna.pl

Мігрантаў эвакуіравалі на лодках. Два чалавекі мелі патрэбу ў дапамозе лекара і былі шпіталізаваны, аднаго з іх прыйшлося несці на насілках. Астатнія трапілі ва ўстанову памежнай аховы ў Нараўцэ.

Уцекачы апынуліся грамадзянамі Іраку, і толькі адзін з іх – грамадзянін Егіпта. Усе яны перайшлі мяжу з тэрыторыі Беларусі.

Польскія памежнікі выратавалі мігрантаў, якія захраслі ў балоце.
Фота: strazgraniczna.pl

АД, belsat.eu

Стужка навінаў