Аб трагічным інцыдэнце паведамляецца на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле МНС, 20 жніўня рабочы аказаўся заціснуты паміж сценкамі драбакіднага барабану ў кавальскім цэху на тэрыторыі Менскага трактарнага заводу. У выніку мужчына 1985 года нараджэння загінуў.
«Прычына інцыдэнту – парушэнне правілаў бяспекі загінулым», – адзначаюць у МНС.
ІІ belsat.eu