МДЛУ павысіў кошт навучання на 10 %


З пачатку навучальнага 2022/2023 года Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт павысіць кошт платнага навучання, паведамляе прэс-служба ВНУ.

Цяпер студэнтам дзённай вочнай формы навучання ў сярэднім давядзецца плаціць на 10 % больш, чым у мінулым навучальным годзе. Самая высокая аплата – у студэнтаў першага і другога курсаў. Яна складзе 3690 рублёў.

Скрыншот: mslu.by

На днях стала вядома, што Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі таксама падымае кошты навучання на 10 %.

Аналітыка
«Арыентуйцеся на падаражэнне 10 %». Колькі сёлета будзе каштаваць навучанне ў беларускіх ВНУ?
2022.07.21 12:17

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў