Супраць старшыні Беларускага дому ў Варшаве Алеся Зарэмбюка распачалі тры крымінальныя справы


На дырэктара фонду «Беларускі дом у Варшаве» Алеся Зарэмбюка лукашысты завялі тры крымінальныя справы. Сам грамадскі і палітычны актывіст шмат гадоў жыве ў Польшчы.

Кіраўнік фонду «Беларускі дом у Варшаве» Алесь Зарэмбюк.
Фота: ВО / Белсат

У сувязі з распачатымі крымінальнымі справамі сілавікі дапыталі ягоных бацькоў, якія жывуць у Беларусі, а таксама правялі ператрусы.

«Сёння па месцы майго жыхарства і прапіскі ў Мастах прайшлі два ператрусы. Прадстаўнікі Следчага камітэту з Горадні дапыталі тату, зараз дапытваюць у царкве маму (мама – настаўніца – вядзе ў царкве заняткі з дзеткамі). Супраць мяне распачалі тры крымінальныя справы», – напісаў Алесь Зарэмбюк у Facebook.

Паводле якіх артыкулах распачатыя крымінальныя справы, пакуль невядома.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў