Адзіны чысты. Як жыхары Адэсы абыходзяць забарону на наведванне пляжаў


У Адэсе трывае забарона на наведванне ўсіх гарадскіх пляжаў, бо значна пагоршыўся стан марской вады ў выніку падрыву Кахоўскай ГЭС. Але мясцовыя жыхары знайшлі выйсце ў такую спякоту. Украінцы на пляжы «Villa Otrada» збудавалі імправізаваную плаціну з прыбітых да берагу драўляных дошак і саломы, якой адгарадзіліся ад мора. Атрымаўся невялічкі басейн, куды свежая вада паступае з чыстай крыніцы і дзе ахвочыя могуць астудзіцца. Паглядзіце, як гэта выглядае.

Папулярны пляж «Villa Otrada» у Адэсе, Украіна. 18 чэрвеня 2023 года.
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат

Пасля падрыву плаціны Кахоўскай ГЭС у Адэскую затоку трапіла вялізная колькасць забруджанай прэснай вады, таму купанне ў Чорным моры забаранілі. Да таго ж, з пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання заставалася мінная небяспека.

«Купанне ў моры катэгарычна забароненае! У сувязі з тэрарыстычнай атакай непрыяцеля на Кахоўскую ГЭС у акваторыі Чорнага мора захоўваецца пагроза выбуханебяспечных прадметаў і інфекцыяў. Таксама перасцерагаем жыхароў вобласці ад шпацыраў узбярэжжам і ад рыбалкі» – паведамляе прэс-служба Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі.

Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў