Ігара Лосіка няма ў гомельскім СІЗА


Жонка палітвязня Дар’я Лосік прыехала на спатканне, а ёй заявілі, што мужа там няма.

Пра гэта Дарʼя напісала ў сваім Instagram:

«Ёсць інфармацыя, што ён у панядзелак выбыў з СІЗА-3. Куды яго павезлі, мне ніхто не хоча адказваць».

Блогеру і журналісту «Радыё «Свабода» Ігару Лосіку прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па «справе Ціханоўскага». 31 траўня 2022 у Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме пачалі разглядаць апеляцыйныя скаргі шасці фігурантаў «справы Ціханоўскага». На наступны дзень суд пастанавіў пакінуць прысуды без зменаў. Праваабаронцы паведамляюць, што «актуальнае месцазнаходжанне ўдакладняецца». За кратамі ён знаходзіцца з 25 чэрвеня 2020 года.

 

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў