Улады распачалі правяранне БАЖ


Беларуская асацыяцыя журналістаў за два дні мусіць падрыхтаваць тысячы дакументаў. Такое патрабаванне агучылі прадстанікі Міністэрства юстыцыі, якія пачалі маштабнае правяранне працы грамадскай арганізацыі, паведамляе БАЖ.

Міністэрства юстыцыі паведаміла БАЖ пра тое, што ў дачыненні арганізацыі ведамства мае намер распачаць маніторынг дзейнасці. Грамадскае аб’яданне мусіць падаць кантралёрам тысячы дакументаў за перыяд з 1 студзеня 2018 года і да сёння.

Сярод таго, што патрабуе Міністэрства юстыцыі, – спісы сябраў журналісцкага аб’яднання, заявы на ўступленне ў БАЖ, пратаколы пасяджэнняў выбарных органаў, усе ўваходныя і выходныя лісты за гэты час, уся фінансавая дакументацыя і шмат іншага.

Артыкулы
Медыйныя эксперты: Спробы ўладаў знішчыць свабоду слова – марныя
2021.06.17 14:23

СК belsat.eu

Стужка навінаў