Паралельна з ЕЗ санкцыі пашырылі ЗША


ЗША пашырылі санкцыйны спіс, у які ўвайшлі 16 фізічных і 5 юрыдычных асобаў, паведамляе дэпартамент казначэйства ЗША.

У спісе ЗША, якія пашырылі санкцыі супраць чыноўнікаў Беларусі 21 персанальны або калектыўны суб’ект. Абмежавальныя захады Злучаныя штаты ўвялі ў дачыненні да Мікалая Карпянкова, Святланы Кацубы, Аляксандра Ласякіна, Ігара Плышэўскага, Марыны Рахманавай, Аляксандра Астрэйкі, Вольгі Дарашэнка, Наталлі Эйсмант, Андрэя Гуржыя, Міхаіла Грыба, Наталлі Качанавай, Сяргея Каліноўскага, Андрэя Шведа, Ірыны Цэлікавец, Івана Церцеля і Сяргея Зубкова

З арганізацыяў у спіс увайшлі КДБ, унутраныя войскі, УУС Берасцейскага аблвыканкаму, ЦІП на Акрэсціна і ГУБАЗіК.

Да санкцыяў далучыліся Канада, Вялікая Брытанія і Украіна.

Hавiны
Якія вынікі могуць быць ад санкцяў Еўразвязу і ЗША? Меркаванні экспертаў
2021.06.21 17:41

СК belsat.eu

Стужка навінаў