Два пакеты санкцыяў ужо на гэтым тыдні? Кіраўнік дыпламатыі ЕЗ распавёў пра планы


Сцягі Еўразвязу.
Фота: consilium.europa.eu

Новыя санкцыі Еўрапейскага звязу супраць дзейных уладаў Беларусі закрануць 86 фізічных і юрыдычных асобаў. Пра гэта заявіў Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі таксама дадаў, што эканамічныя санкцыі Еўразвязу супраць Беларусі разгледзяць на саміце ЕЗ 24-25 чэрвеня і зацвердзяць пасля яго.

Паводле Жузэпа Бурэля, эканамічныя санкцыі супраць Беларусі будуць накіраваныя на беларускі экспарт у Еўразвяз. Але аб канкрэтных галінах казаць рана, дадаў ён.

Hавiны
Хто з набліжаных да ўлады бізнесоўцаў можа трапіць пад санкцыі ЕЗ і што пра іх вядома
2021.06.21 07:00

Нагадаем, што міністры замежных спраў краін ЕЗ павінны 21 чэрвеня афіцыйна абвясціць аб увядзенні чацвёртага пакета ўжо ўзгодненых штрафных захадаў у дачыненні да дзейных уладаў Беларусі. Абмежаванні могуць закрануць Аляксея Алексіна, Аляксандра Зайцава, Сяргея Цяцерына, Аляксандра Шатрова і Міхаіла Гуцэрыева.

Міністр замежных спраў Нямеччыны Гайка Мас заявіў, што ранейшыя штрафныя меры, якія закранаюць канкрэтныя кампаніі і прадстаўнікоў улады ў асяроддзі Аляксандра Лукашэнкі, ужо недастатковыя. Паводле яго, санкцыі неабходна распаўсюдзіць на цэлыя сектары беларускай эканомікі, напрыклад, на калійную прамысловасць і энергетыку

Hавiны
Кіраўнік МЗС Нямеччыны: ранейшых санкцыяў да Беларусі ўжо недастаткова
2021.06.21 10:27

МГ belsat.eu

Стужка навінаў