Расейскі дэпутат прапанаваў беларускім стварыць камісію супраць замежнага ўмяшальніцтва


Кіраўнік камісіі Дзяржаўнай думы Расеі па расследаванні ўмяшальніцтва іншых дзяржаваў ва ўнутраныя справы Расеі Васілій Піскароў прапанаваў беларускім дэпутатам стварыць адзіную камісію дзеля барацьбы з замежным умяшальніцтвам, перадае ТАСС.

Менск напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расеі. Ілюстрацыйнае фота. 1 красавіка 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

Паводле расейскага дэпутата Васілія Піскарова, «умешваюцца» ў справы Беларусі і Расеі «адны і тыя ж замежныя няўрадавыя арганізацыі і фонды», і «методыкі ў іх аднолькавыя». Ён заяўляе, што гэтыя методыкі ўжываюцца «дзеля ўцягнення дзяцей і моладзі ў незаконныя пратэставыя акцыі, дзеля гэтага выкарыстоўваюць адныя і тыя ж сацсеткі». Як камісія можа рэагаваць на такія выклікі, не перадаюць.

Гэтая прапанова прагучала на канферэнцыі «Процідзеянне знешнім выклікам і пагрозам: парламенцкае вымярэнне «Саюзнай дзяржавы». На той жа канферэнцыі намеснік дзяржаўнага сакратара «Саюзнай дзяржавы» Аляксей Курбін заявіў, што Беларусь і Расея «ня могуць процістаяць» пагрозам ад размяшчэння войскаў краінаў NATO каля межаў Беларусі і Расеі, а таксама што «трэба з самага юнага ўзросту вучыць людзей успрымаць і аналізаваць любую інфармацыю».

І на той жа канферэнцыі стала вядома, што Беларусь не збіраецца мяняць выбарчае заканадаўства перад рэферэндумам па змене Канстытуцыі.

Hавiны
Ярмошына: Выбарчае заканадаўства састарэла, але мяняць яго да рэферэндуму не будуць
2021.05.21 14:38

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў