Кадравыя перастаноўкі: новы віцэ-прэм'ер, старшыня «Беларуськалію» ды іншыя


У панядзелак Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых перастановак ва ўрадзе. Новым віцэ-прэм’ерам быў прызначаны Леанід Заяц. Чыноўнік займаў пасаду міністра сельскай гаспадаркі з 2012 да 2019 года, пасля чаго да снежня 2021 года працаваў старшынём Магілёўскага аблвыканкаму.

Леанід Заяц, былы міністр сельскай гаспадаркі. Фота belta.by

Нагадаем, што ў 2019 годзе Лукашэнка зняў Зайца з пасады, абурыўшыся выглядам кароўніку ў комплексе «Сліжы».

Іншыя кадравыя прызначэнні выглядалі наступным чынам:

  • пасол у Кубе Валерый Бараноўскі прызначаны паслом Беларусі ў Нікарагуа па сумяшчэнні;
  • Аляксей Быкаў прызначаны старшынём Чашніцкага райвыканкаму;
  • Аляксей Скрага – генеральным дырэктарам Беларускай калійнай кампаніі;
  • Віктар Філатаў – генеральным дырэктарам холдынгу «Бабруйскаграмаш»;
  • Ігар Жук – рэктарам Гарадзенскага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту;
  • Алеся Абраменка – намеснікам міністра эканомікі;
  • Руслан Варанкоў – генеральным консулам у Хашыміне (Вʼетнам);
  • Таццяна Харлап – генеральнай консулкай у Гон-Конгу (Кітай);
  • Міхаіл Гурыновіч – начальнікам сакратарыяту Савету Рэспублікі.

ХЗ belsat.eu

Стужка навінаў