Вернікі сабраліся на малітву каля будынку царквы «Новае жыццё», з якога іх выселілі


Вернікі сабраліся на малітву каля будынку царквы «Новае жыццё», з якога іх выселілі.
Фота: АК / Белсат

Каля менскай царквы «Новае жыццё» 21 лютага на малітву сабраліся вернікі. Пра гэта паведамляе карэспандэнт belsat.eu.

На заклік пастара Вячаслава Ганчарэнкі прыйсці на нядзельную малітву адгукнуліся некалькі соцень вернікаў.

«Выгнаць верніка са святыні – гэта тое ж самае, што выгнаць чалавека з кватэры. Гэта тое ж самае, што душу выселіць з цела. Няма ніякай розніцы. Мы ўсе адчулі, нібыта вырвалі нашую душу. Нібы нейкая пустэча ўтварылася ад той несправядлівасці, з якой мы сутыкнуліся», – падкрэсліў пастар.

Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат

17 лютага сілавікі выселілі пратэстанцкую царкву «Новае жыццё», што ў менскім мікрараёне Сухарава.

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка выказаў «падтрыманне хрысціянскай пратэстанцкай царкве, вернікі якой мужна працягваюць змагацца за сваё права тварыць дабро».

Hавiны
Павел Латушка выступіў у абарону царквы «Новае жыццё»
2021.02.21 09:56
Hавiны
«Для нас таксама час зменаў наступіў, як і ў краіне». Сілавікі высяляюць царкву, якая асудзіла гвалт у Беларусі
2021.02.17 14:33

МГ belsat.eu

Стужка навінаў