У Салігорскім раёне здзейсніў вымушаную пасадку армейскі верталёт Мі-24


Прэс-служба Мінабароны паведамляе, што падчас выканання планавых палётаў экіпажам верталёта Мі-24 былі выяўлены непаладкі ў працы сілавога агрэгата борта.

«Экіпаж прыняў рашэнне здзейсніць вымушаную пасадку на непадрыхтаваную пляцоўку. Экіпаж не пацярпеў. Праводзіцца расследаванне», – заявілі ў Мінабароны.

Здарэнне адбылося ў Салігорскім раёне, каля аграгарадку Гоцк, паведамляе партал esoligorsk.by. Мясцовыя жыхары апісваюць «вымушаную пасадку» Мі-24 як падзенне. «Сёння вечарам быў чутны роў матора, верталёт усё кружыў, кружыў над Гоцкам, а потым упаў», – кажа адзін з суразмоўцаў выдання.

Па інфармацыі блогера Антона Матолька, верталёт вяртаўся з Лунінца, дзе сёння быў Аляксандр Лукашэнка, і здзейсніў экстраную пасадку ў лесапаласе. «Хоць Мінабароны сцвярджае, што ніхто не пацярпеў, паводле нашай інфармацыі выкарыстоўваліся насілкі. А гэтак жа з Мачулішчаў вылятаў эвакуацыйны верталёт», – піша Матолька.

РР belsat.eu

Стужка навінаў