Крыніца: У Беларусь прыбудзе 200 эшалонаў з расейскімі вайскоўцамі і тэхнікай


Telegram-канал беларускіх чыгуначнікаў belzhd_live паведамляе, што ў Беларусь плануецца накіраваць вялізарную колькасць вайсковых эшалонаў з расейскай тэхнікай і жаўнерамі – ў шмат разоў больш, чым падчас вучэнняў «Захад-2021». Пацверджання гэтай інфармацыі з іншых крыніцаў пакуль няма.

Як сцвярджае belzhd_live, у адпаведнасці з распрацаваным графікам руху вайсковых эшалонаў, агульная колькасць саставаў, якая прыбудзе ў Беларусь – 200 эшалонаў. Гэтая лічба надзвычай вялікая, адзначае Telegram-канал: напрыклад, падчас вучэнняў «Захад-2021» у Беларусь прыбыла толькі 29 эшалонаў.

Паводле belzhd_live, з 16 па 21 студзеня на тэрыторыю Беларусь для ўдзелу ў манеўрах «Саюзная рашучасць» ужо прыбыла 33 вайсковых эшалона з Расеі.

Сярэдняя колькасць вагонаў у эшалонах – 50, у тым ліку пасажырскія вагоны, крытыя вагоны (разам з пазнакаю ВМ – выбуховыя матэрыялы 1 класу небяспекі і крытыя вагоны, пераабсталяваныя пад перавоз людзей), платформы для перавозу тэхнікі і вагоны прыкрыцця.

Пацверджання інфармацыі belzhd_live з іншых крыніцаў пакуль няма.

Hавiны
Што трэба ведаць пра вучэнні «Саюзная рашучасць» і звязаныя з імі пагрозы
2022.01.20 10:40

Нагадаем, 17 студзеня Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў задуму аператыўных беларуска-расейскіх вучэнняў «Саюзная рашучасць – 2022». Яны маюць адбыцца 10-20 лютага на паўднёвых і заходніх межах Беларусі. У Беларусь перакідваюць вайскоўцаў з Далёкага Усходу: гэта падраздзяленні Усходняй вайсковай акругі. Але дасюль невядома, колькі расейскіх вайскоўцаў прыбудуць у Беларусь для ўдзелу ў «Саюзнай рашучасці».

У Дзяржаўным дэпартаменце ЗША лічаць, што супольныя вучэнні Беларусі і Расеі могуць быць выкарыстаныя для нападу на Украіну з поўначы. У Кіеве канстатуюць, што перакіданне расейскіх войскаў у Беларусь сведчыць пра павышэнне ўзроўню ваеннай пагрозы з беларускага кірунку.

РР belsat.eu

Стужка навінаў