Шуневіч апавёў, як паляўнічыя ў Беларусі будуць радзіму абараняць


Людзей з адпаведнымі навыкамі і зброяй плануюць выкарыстоўваць у якасці «снайперскага прыкрыцця».

Кіраўнік Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігар Шуневіч.
Фота: sb.by

Паляўнічыя пры неабходнасці могуць быць задзеяныя ў тэрытарыяльнай абароне, заявіў у эфіры ОНТ старшыня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігар Шуневіч.

«Разглядаецца магчымасць выкарыстання нашых ведаў і навыкаў, у тым ліку экіпавання, тэхнікі, зброі ў інтарэсах тэрытарыяльнай абароны», – сказаў ён, удакладніўшы, што гаворка не пра апалчэнне, а «больш спецыялізаванае воінскае фармаванне».

Гаворачы пра тое, чым менавіта паляўнічыя могуць там спатрэбіцца, Шуневіч акрэсліў даволі шырокае кола заданняў:

«І ў першую чаргу, вядома ж, у маім разуменні, якое адпавядае разуменню вайсковага кіраўніцтва дзяржавы, – гэта выкарыстанне паляўнічых у якасці магчымага снайперскага прыкрыцця. Гэта таксама можа быць ахова аб’ектаў, адбіццё нападаў дыверсійна-разведвальных групаў і гэтак далей».

Шуневіч удакладніў, што на руках у беларусаў – каля 100 тысячаў адзінак паляўнічай зброі.

Аналітыка
Распальванне грамадзянскай вайны? Навошта Лукашэнка стварае народнае апалчэнне
2023.03.07 14:14

Нагадаем: на мінулым тыдні па выніках дакладу Аляксандру Лукашэнку Шуневіч заявіў, што паляўнічыя ўвойдуць у апалчэнне са сваёй зброяй. Апалчэнцамі стануць тыя, каго не прызавуць у войска падчас мабілізацыі:

«Паляўнічыя, не прызваныя на службу ў парадку, вызначаным ваенкаматамі, безумоўна, возьмуць удзел у любых дзеяннях, неабходных для абароны дзяржавы. Выкарыстоўваючы і свае навыкі, і экіпаванне, і зброю. Пра гэта таксама мы сёння гаварылі. Тут выключэнняў не будзе ніякіх. Кожны, хто валодае зброяй, разумее, што павінен будзе бараніць. Чым бараніць – ёсць. Астатняе дашліфуем».

Раней дзяржаўны сакратар Савету бяспекі Аляксандр Вальфовіч расказаў, што з сябе ўяўляе тэрытарыяльная абарона: тэрытарыяльныя войскі – гэта структурнае падраздзяленне, прызванае праз ваенкамат, забяспечанае вайсковаю ўніформай і зброяй, жыць будзе не ўдома, а ў тым месцы, дзе вызначыць штаб раёну тэрытарыяльнай абароны або штабзона тэрытарыяльнай абароны. Тэрытарыяльныя войскі могуць быць адпраўленыя на дзяржаўную мяжу або ахоўваць важныя абʼекты.

Аналітыка
Прывязка да РФ і традыцыйныя каштоўнасці. Што трэба ведаць пра новую Канцэпцыю нацбяспекі
2023.04.04 20:15

СП, belsat.eu

Стужка навінаў