Дзеці за кратамі і пераслед сямей ваяроў. Рэпрэсіі 20 лістапада


 

Детские игрушки, бчб, Музей свободной Беларуси, Варшава, Польша
Экспанаты Музея вольнай Беларусi. Варшава, Польшча. 13 жнiўня 2022 года.
Фота: Анастасiя Дубровiна / Белсат

ГУБАЗіК працягвае пераслед родных беларусаў, якія ваююць на баку Украіны. Сілавікі прымусілі бацьку ваяра Палка Каліноўскага Паўла Кухты запісаць зварот да сына, у якім мужчына прызывае Паўла вярнуцца ў Беларусь і «адсядзець столькі, колькі трэба».

Не спыняецца і змаганне з «экстрэмізмам» у інтэрнэце. За гэта арыштавалі і аштрафавалі пяць студэнтаў Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту, паведамляюць праваабаронцы. Адміністратар інтэрнет-суполкі Мікалай Вакульчык нібыта захоўваў у ёй «экстрэмісцкія матэрыялы». Мікалай Лін змясціў ва «УКантакце» артыкул са спасылкай на «экстрэмістскія матэрыялы». Абодвух суддзя Сяргей Кармановіч пакараў 15 суткамі арышту.

Максіма Качайла і Кірыла Лукашэвіча пакаралі за размяшчэнне ў сацсетках «экстрэмістскага» лога, па якому можна было перайсці на канал таксама нібыта з экстрэмістскімі матэрыяламі. Суддзя Таццяна Волкава прызначыла хлопцам штрафы ў памеры 740 рублёў. А суддзя Андрэй Сусла за перасылку ў месенджары таксама вырашыў пазбавіць 370 рублёў Марыну Цюшкевіч.

Hавiны
У ЕГУ адкрылася выстава, прысвечаная палітзняволеным актывістам рабочага руху і студэнтам універсітэту
2023.11.20 18:21

Праваабаронцам стала вядома пра прысуд Вользе Казлоўскай. Суддзя Іна Паўлоўская пакарала яе 6 месяцамі калоніі агульнага рэжыму яшчэ 23 жніўня. Па версіі следства, жанчына абразіла Лукашэнку і абвінаваціла яго ў забойстве.

Затрыманую падчас «хапуна» на аграсядзібе «Стулы» Веру Андрэюк звольнілі з Кобрынскага дзяржаўнага каледжу. Яна адпрацавала там восем гадоў. Жанчыне нібыта проста не працягнулі кантракт, але, па звестках праваабаронцаў, кіраўніцтва ўстановы адукацыі было вымушана пайсці на скасаванне кантракту па тэлефонным загадзе з органу мясцовай улады.

«Гэта можа быць звязана з затрыманнем жанчыны падчас “хапуна” у аграсядзібе “Стулы”, што месціцца на ўскрайку Белавежскай пушчы ў Пружанскім раёне», – паведамляе «Вясна». Сям’я Андрэюк адпачывала там 10 чэрвеня. Спектакль беларускага народнага тэатру лялек «Батлейка» ў «Стулах» сарваў АМАП. Сямігадовая дачка Веры Андрэюк атрымала вялікую псіхалагічную ад «хапуна», падкрэсліваюць праваабаронцы.

Дзеці за кратамі

Палітвязні, які сустрэлі 18-годдзе за кратамі. Калаж: spring96.org

20 лістапада – Сусветны дзень дзіцяці. Ён прысвечаны прыняццю Дэкларацыі правоў дзіцяці і Канвенцыі правоў дзіцяці. Але ў Беларусі гэта не працуе. Цяпер у краіне 11 палітзняволеных, якія сустрэлі 18-годдзе за кратамі: Мікіта Залатароў, Сяргей Гацкевіч, Эдуард Кудынюк, Максім Імхавік, Іван Пацяйчук, Дзяніс Хазей, Аляксандр Вінярскі, Павел Піскун, Алег Дабрыднеў, Арцём Вайцяховіч, Мікіта Бруй.

Яшчэ тысячы беларускіх дзетак адчулі на сабе рэпрэсіі, стаўшы сведкамі ператрусаў ці застаўшыся без бацькоў, якіх кінулі за краты. Некаторых непаўнагадовых нават збівалі і катавалі, адзначаюць праваабаронцы «Вясны».

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў