Амбасадар Нямеччыны ў Менску паабяцаў не касаваць выдачу візаў беларусам


Нямецкая амбасада ў Менску працягне выдаваць візы беларусам, заявіў кіраўнік дыпмісіі Манфрэд Гутэрэр. Ён выступіў з прамовай у Менску на сустрэчы прадстаўнікоў гарадоў-пабрацімаў дзвюх краінаў, перадае агенцтва «БелТА».

Амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Манфрэд Гутэрэр на сустрэчы прадстаўнікоў гарадоў-пабрацімаў дзвюх краінаў. Менск, 19 лістапада 2022 года.
Фота: «БелТА»

Амбасадар Нямеччыны Манфрэд Гутэрэр заявіў, што пасольства працягне выдаваць візы беларусам, перадае «БелТА». Як адзначыў дыпламат, Берлін намагаецца развіваць сувязі паміж людзьмі і агулам сяброўскія трансгранічныя сувязі.

«За адкрыты візавы рэжым будзем выступаць і надалей, а таксама падтрымліваць тых, хто працуе на беларускім рынку. Мы будзем рады ўносіць сваю лепту ў развіццё міжасобасных дачыненняў між краінамі», – сказаў Гутэрэр.

Ён заявіў пра гэта ў Менску на сустрэчы прадстаўнікоў гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Нямеччыны.

Гісторыі
Беларускія студэнты ў Чэхіі: «Каб атрымаць чэшскую візу, трэба моцна рызыкаваць сабой на радзіме»
2022.11.12 12:17

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў