«Расея і «Хамас» падобныя». Кіраўніца Еўракамісіі заклікала спыніць «гэтую заразу»


Кіраўніца Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен таксама паставіла ў адзін шэраг ісламісцкі рух «Хамас» і ўлады Расеі. Пра гэта яна заявіла, выступаючы ў амерыканскім Інстытуце Гадсана, які ў Расеі абвесцілі непажаданай арганізацыяй.

Урзуля фон дэр Ляен. 
Фота: Global Look Press

«Расея і «Хамас» падобныя. Як сказаў прэзідэнт Зяленскі, іх сутнасць адна. І адны, і другія забівалі і бралі ў закладнікі нявінных мірных жыхароў, у тым ліку немаўлятаў і дзяцей. Гэта варварскі спосаб барацьбы. І калі гэтай заразы не спыніць, яна можа распаўсюдзіцца з Еўропы на Блізкі Усход і ў Індыйска-Ціхаакіянскі рэгіён», – заявіла Урзуля фон дэр Ляен.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн увечары 19 кастрычніка выступіў з тэлезваротам да суграмадзянаў, у якім патлумачыў, чаму просіць Кангрэс вылучыць мільярды долараў на дапамогу Ізраілю і Украіне. Сярод іншага ён выступіў і з падобным параўнаннем уладаў Расеі ды «Хамасу»:

«Мы не можам дапусціць і не дапусцім, каб такія тэрарысты, як «Хамас», і такія тыраны, як Пуцін, перамаглі».

На думку Джо Байдэна, і «Хамас», і Пуцін хочуць знішчыць суседнюю дэмакратычную краіну, і менавіта гэтага Злучаныя Штаты мусяць не дапусціць, бо надалей ёсць вялікаю нацыяй ды маяком свабоды і дэмакратыі для ўсяго свету.

Hавiны
Байдэн паабяцаў не дапусціць перамогі «Хамасу» і Пуціна
2023.10.20 08:44

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў