У Сочы загарэўся рэзервуар з дызельным палівам


У 5:15 раніцы (маскоўскага часу) адбыўся маштабны пажар у Сочы. Гарэў рэзервуар з дызельным палівам. Магчыма, адбылася атака дронам.

Пажар у рэзервуары з дызельным палівам у Сочы. 20 верасня 2023 года.
Фота: скрыншот з відэа

Як паведамляюць расейскія тэлеграм-каналы, «непадалёк ад аэрапорту ў Адлеры гарыць рэзервуар з палівам, да гэтага мясцовыя чулі гук выбуху».

Інфармацыю пацвердзіў губернатар Краснадарскага краю: «У Адлерскім раёне Сочы зранку загарэўся рэзервуар з дызельным палівам. Плошча пажару складае 96 квадратных метраў. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма. На месцы працуюць больш за 60 чалавек і 15 адзінак тэхнікі. Пагрозы распаўсюджання агня няма. Прычыны высвятляюцца».

Нягледзячы на пажар, аэрапорт у Адлеры працаваў у штатным рэжыме.

Адна з версіяў прычыны пажару – атака беспілотнікам.

На гэты момант паведамляецца, што загаранне зліквідаванае.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў