Палітвязня Уладзіміра Дударава асудзілі да 7,5 года калоніі


Палітзняволенаму экс-намесніку старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Уладзіміру Дудараву прысудзілі сем з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Паплечнік Віктара Бабарыкі віны не прызнаў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Старшыня суда Чавускага раёну Алена Каралько прызнала вінаватым Уладзіміра Дударава паводле ч. 3 арт. 426 КК («Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі») і ч. 4 арт. 209 КК («Махлярства») і асудзіла да сямі з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Дудараў віны не прызнаў.

У 2020 годзе былы намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Уладзімір Дудараў каардынаваў працу рэгіянальнай ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка. Яго затрымалі 11 чэрвеня 2020 года.

Абноўлена
У Магілёве затрымалі былога намесніка старшыні гарвыканкаму і кіраўніка мясцовага філіялу «Белгазпрамбанку»
2020.06.12 11:03

Паводле абвінавачвання, былы чыноўнік нібыта пераабсталяваў у жылое памяшканне частку тэхнічнага паверху ў шматпавярховым доме па вуліцы Лепяшынскага ў Магілёве, дзе жыве з сям’ёй. Таксама Уладзімір Дудараў падчас працы старшынём ПЖСК з 2006 да 2009 года ад імя прадстаўнікоў жыллёвага кааператыву і без іх ведама ініцыяваў унясенне змяненняў у праектную дакументацыю аб павелічэнні вышыні столяў на тэхнічным паверсе з 1,9 да 2,5 м. У выніку выдаткі на будаўніцтва выраслі на 2288 рублёў у коштах пасля дэнамінацыі, іх нібыта кампенсавалі забудоўнікі за кошт атрыманых ільготных крэдытаў. Акрамя таго, Дудараву інкрымінавалі несанкцыянаванае падключэнне да газу, цяпла і электраэнергіі.

Але ў канфіскаваных пратаколах сходаў ПЖСК не знайшлося доказаў, што рашэнне аб павелічэнні вышыні столяў тэхпаверху выносілася на агульнае абмеркаванне. Няма таксама і пацверджання таму, што з-за змяненняў у праекце чльцы кааператыву атрымалі завышаныя сумы льготных крэдытаў. Падчас правяранняў не пацвердзіліся факты несанкцыянаванага падключэння тэхнічнага паверху да камунікацыяў.

Hавiны
Кіраўніка магілёўскай філіі «Белгазпрамбанку» вінавацяць у крадзяжы ў асабліва буйным памеры
2020.06.14 11:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў