«Працаваць вельмі складана». Літоўскі ўладальнік беларускіх крамаў «Mart Inn» хацеў бы іх прадаць


Крама «Mart Inn».
Фота: mogilev.online

Літоўскі бізнесовец Міндаўгас Марцінкявічуса ў інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву BNS назваў памылкай сваё рашэнне развіваць рознічную сетку «Mart Inn» у Беларусі.

Інвестар адзначыў, што ў сучасных умовах у Беларусі «працаваць вельмі складана». Паводле яго, ён разважаў пра тое, каб прадаць гэты бізнес, але ліквіднасць яго актываў цяпер «блізкая да нуля».

«Рашэнне інвеставаць у Беларусь, я лічу, было няправільным. Гэтая краіна кардынальна адрозніваецца ад Літвы з пункту гледжання бізнес-асяроддзя, і ўмовы для інвеставання там вельмі неспрыяльныя», – заявіў Міндаўгас Марцінкявічус.

Першая крама «Mart Inn» адкрылася ў Беларусі ў 2012 годзе. Зараз яна налічвае 36 крамаў у 16-і гарадах краіны.

Hавiны
«Гэта катастрофа». «EPAM» з’язджае з чатырох офісаў у Менску
2021.08.20 16:38

МГ belsat.eu

Стужка навінаў