«Гэта катастрофа». «EPAM» з’язджае з чатырох офісаў у Менску


Офіс «EPAM».
Фота: belmir.by

Найбуйнейшая IT-кампанія Беларусі «EPAM» з’язджае з чатырох офісаў у Менску. Але ў Беларусі застаецца. Ці надоўга?

Гаворка пра з бізнес-цэнтры на Клары Цэткін (з 15 верасня), «Цівалі» на Прытыцкага (з 15 кастрычніка), «Тытан» на Дзяржынскага (з 15 лістапада) і з будынку на вуліцы Тыражнай, 150 (з 31 кастрычніка).

Як патлумачылі «Нашай Ніве» менеджары кампаніі, гэта не сведчыць пра выезд кампаніі з Беларусі:

«COVID шмат што змяніў, многія супрацоўнікі працуюць з дому і вяртацца ў офіс не хочуць. Да таго ж EPAM набыў шмат уласных плошчаў у «Клевер-Парку», таксама ў кампаніі ёсць два свае офісы, мы пашыраемся. Выезд з іншых бізнес-цэнтраў тлумачыцца сканчэннем дамоваў арэнды і пераводам супрацоўнікаў на ўласныя плошчы», – заявілі ў кампаніі.

Між тым менеджар кампаніі «NetCracker» Сяргей Лаўрэнкін у Facebook адзначыў, што такое рашэнне – «для арэндадаўцаў гэта катастрофа».

Hавiны
«EPAM» пераводзіць усю сваю працу на замежныя серверы?
2021.08.19 15:37

На днях, работнікі «EPAM» атрымалі рассылку, у якой кампанія просіць іх пераканацца, што ўсе праекты і прылады для працы захоўваюцца на замежных серверах.

Паведамляюць, што працэс пераводу ўсіх тэхнічных працэсаў будзе завершаны цягам двух тыдняў. Робіцца гэта, каб каманды распрацоўнікаў маглі працаваць нават у выпадку прыпынення працы офісаў «EPAM» у Беларусі.

Нагадаем, што ў час «Вялікай размовы» 9 жніўня Аляксандр Лукашэнка назваў «мярзортнікам», які «грошы сюды пералічваў на пратэставыя акцыі, а там звязаны са спецслужбамі», нейкага «Добкіна ці Дробкіна» з кампаніі EPAM. Відаць, размова ішла пра заснавальніка і дырэктара кампаніі Аркадзя Добкіна.

Hавiны
Дырэктар EPAM адказаў на пагрозы Лукашэнкі
2021.08.10 15:22

МГ belsat.eu

Стужка навінаў