Расея ўначы зноў абстраляла Мікалаеў і Адэсу. Ёсць забітыя


20 ліпеня ўначы расейскія войскі ўдарылі па Мікалаеўскай і Адэскай вобласцях, выкарыстоўваючы ракеты тыпу «Калібр», Х-22 і звышгукавыя ракеты «Онікс».

Вынікі расейскай атакі па Мікалаеве.
Фота: Суспільне Миколаїв / Telegram

У выніку ўдару ў Адэсе ракеты трапілі ў адміністрацыйны будынак, а таксама ў лагістычныя аб’екты. На тэрыторыі плошчаю 300 квадратных метраў здарыўся пажар, выбуховай хваляй было пашкоджана мноства будынкаў навокал. Вядома пра 4 пацярпелых, на гэты момант яны шпіталізаваныя.

Пасля ўдараў па цэнтры Мікалаева загарэўся трохпавярховы жылы дом. Усяго пацярпелі 18 асобаў, 9 былі шпіталізаваныя (сярод іх – пяцёра дзяцей). З-пад завалаў удалося выратаваць дваіх. Паведамляецца, што ёсць загінулыя, але іхнай колькасці пакуль не называюць.

Нагадаем, што 19 ліпеня Расея нанесла масаваны камбінаваны ракетны ўдар па Украіне з выкарыстаннем 30 крылатых ракетаў і 32 дронаў-камікадзэ «Shahed», скіраваных на аб’екты крытычнай інфраструктуры і вайсковыя абʼекты. Асноўным напрамкам удару была Адэская вобласць.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў