КДК абвінаваціў фірмы таксі ва ўтойванні больш як 5 млн рублёў


Камітэт дзяржаўнага кантролю паведамляе пра выкрыццё незаконнай дзейнасці кампаніяў, якія хавалі выручку ад падаткаабкладання. За год кампаніі не сплацілі падаткаў на больш як 2 мільёны рублёў.

Таксі.
Фота: pixabay.com

З 2022 года ў Беларусі некаторыя кампаніі, якія надаюць паслугі таксі, хавалі выручку і не плацілі падаткаў. КДК выявіў, што арганізатары гэтай дзейнасці стваралі фірмы, якія пасля некалькіх месяцаў працы ліквідавалі і стваралі новыя. Кіроўцаў таксовак пераводзілі з адной арганізацыі ў іншую.

Кантралёры думаюць, што ў кампаніі схавалі выручку ад падаткаабкладання памерам больш як 5 млн рублёў. Кіроўцам выплочвалі заробак у канвертах. Агулам такім чынам грошы атрымлівалі 800 кіроўцаў. У выніку дзяржава недаатрымала больш як 2 млн рублёў.

КДК таксама паведамляе, што аднаго з арганізатараў незаконнай дзейнасці затрымалі, ён прызнае сваю віну. Сілавікі распачалі крымінальную справу.

Hавiны
Беларускіх рамеснікаў папярэдзілі, што з 1 ліпеня яны абавязаныя плаціць новы падатак
2023.05.16 15:36

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў