У Днепрапятроўскай вобласці абстралялі жылы сектар. Ёсць забітыя, сярод параненых – дзеці


У ноч на 20 ліпеня расейскія войскі абстралялі жылы квартал у горадзе Нікапаль на Днепрапятроўшчыне. Двое забітыя і яшчэ дзевяць параненыя, у тым ліку маленькія дзеці, паведамляе кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі рэгіёну Валянцін Рэзнічэнка.

Шасцёра пацярпелых застаюцца ў шпіталі, сярод іх чацвёра дзяцей. Малодшаму ўсяго тры гады.

Абстрэл гораду Нікапаль 20 ліпеня.
Фота: dnipropetrovskaODA/Telegram

Па горадзе выпусцілі больш за 30 снарадаў з «Градаў». Цалкам разбураныя тры прыватныя дамы, з дзясятак – пашкоджаныя.

Ратавальнікі працягваюць разбіраць завалы і высвятляць маштабы разбурэнняў. Па горадзе раскіданыя боепрыпасы, што не здэтанавалі, на месцы працуюць піратэхнікі.

Абстрэл гораду Нікапаль 20 ліпеня.
Фота: dnipropetrovskaODA/Telegram
Абстрэл гораду Нікапаль 20 ліпеня.
Фота: dnipropetrovskaODA/Telegram

Горад Нікапаль, размешчаны побач з акупаваным Энэргадарам, ужо некалькі разоў зазнаваў абстрэлы, у тым ліку апошнімі днямі. 19 ліпеня па горадзе выпусцілі да 40 снарадаў, былі разбураныя два прамысловыя прадпрыемствы. 18 ліпеня расейскія войскі запусцілі па горадзе больш за 60 снарадаў, якімі пашкодзілі прыватныя дамы, шпіталь, прамысловае і энергетычнае прадпрыемствы, порт. 6 ліпеня па Нікапалі выпусцілі 53 снарады, якія пашкодзілі 12 пяціпавярховікаў, школу і вучэльню.

Аналітыка
Дзясяткі тысяч загінулых і параненых. Якія страты зазналі Украіна і Расея з пачатку вайны?
2022.07.20 08:42

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў