У цэнтры Менску перакулілася машына хуткай дапамогі


Днём 20 траўня на скрыжаванні вуліц Сурганава і Леаніда Бяды ў Менску, каля ГЦ «Рыга», сутыкнуліся аўтамабіль хуткай дапамогі і легкавы аўтамабіль «Suzuki».

Ад удару машына хуткай дапамогі перакулілася, паведамляе УДАІ ГУУС Менгарвыканкаму.

Фота: motolkohelp/Telegram

Паводле папярэдняй інфармацыі, хуткая дапамога ехала з уключанай сірэнай і праязджала скрыжаванне на «чырвонае». У выніку аварыі ў легкавога аўта разбіта ўся пярэдняя частка.

Фельчара хуткай дапамогі даставілі ў лякарню для агляду.

Фота: gaiminsk/Telegram
Фота: gaiminsk/Telegram

Ці перавозіла хуткая пацыента, не паведамляецца.

Hавiны
«Абарона Марыупалю ўвойдзе ў падручнікі гісторыі». Што кажуць пра завяршэнне баёў за горад ва Украіне і РФ
2022.05.20 20:06

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў