Лукашэнка сустрэнецца з расейскімі камуністамі ў Менску


Лукашэнка збіраецца сустрэцца з удзельнікамі так званага «антыфашысцкага форуму», які мае прайсці ў Менску, і наведаць разам з імі Хатынь. Аб гэтым заявілі лідар расейскіх камуністаў Генадзь Зюганаў і дэпутат Дзярждумы Юрый Афонін.

У «антыфашысцкім форуме» возьмуць удзел прадстаўнікі 50 краін, сцвярджае лідар Камуністычнай партыі Расейскай Федэрацыі.

7 лістапада 2022 года ў Менску. Крыніца фота: reform.by

Як адзначыў дэпутат расейскай Дзяржаўнай думы Юрый Афонін, Менск і Беларусь былі абраныя невыпадкова для правядзення гэтага мерапрыемства, бо краіна «страціла ў барацьбе з нацыстамі і фашыстамі кожнага трэцяга-чацвёртага свайго жыхара. Хатынь там зараз яны рэстаўравалі. Разам з Лукашэнкам збіраемся наведаць, пакланіцца, паказаць, як мы рыхтаваліся да Другой сусветнай вайны», – падкрэсліў дэпутат.

Паводле Генадзя Зюганава, форум будзе прымеркаваны да дня нараджэння Уладзіміра Леніна, які нарадзіўся 22 красавіка 1870 года.

Нагадаем, у 2020 годзе Генадзь Зюганаў павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з «пераканаўчай перамогай на выбарах» і заявіў пра тое, што ў прадстаўнікоў беларускай апазіцыі «нічога за душой няма, ні вопыту, ні ведаў».

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў