«Слуга народу» запатрабуе тлумачэнняў ад дэпутата, які сустрэўся з Лукашэнкам


Сустрэча Шаўчэнкі і Лукашэнкі 20 красавіка.
Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка 20 красавіка сустрэўся з украінскім дэпутатам. У Вярхоўнай Радзе гэтай падзеі не ацанілі.

Аляксандр Лукашэнка спадзяецца, што ягоная сустрэча з народным дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны Яўгенам Шаўчэнкам стане добрым сігналам і будзе спрыяць развіццю стасункаў дзвюх краін. Паводле яго, «ёсць яшчэ ва Украіне людзі, якія паважаюць Беларусь».

«Для мяне вельмі вялікі гонар з вамі пазнаёміцца, я даўно марыў», – цытуе Шаўчэнку прэс-служба Лукашэнкі.

ВІДЭА
Надзея на вайну. Ці будзе эскалацыя агрэсіі Расеі супраць Украіны на руку беларускаму рэжыму
2021.04.16 19:16

Яўген Шаўчэнка – дэпутат Вярхоўнай Рады ад кіроўнай фракцыі «Слуга народу». Але на перамовах з Лукашэнкам выступаў як прыватная асоба, а не як прадстаўнік Украіны, заявіў намеснік кіраўніка фракцыі Аляксандр Карніенка, паведамляе LIGA.net.

Паводле яго, такая сустрэча – асабістая ініцыятыва дэпутата. Карніенка зазначыў, што фракцыя «Слуга народу» запатрабуе ад Шаўчэнкі тлумачэнняў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў