Нацбанк атрымаў магчымасць уводзіць валютныя абмежаванні


Нацыянальны банк супольна з урадам краіны ў выпадку пагрозы эканамічнай бяспецы Беларусі атрымалі права ўводзіць валютныя абмежаванні. Такая магчымасць уводзіцца ў адпаведнасці з новым указам Лукашэнкі, паведамляе ягоная прэсавая служба.

У адпаведнасці з законам «Аб змяненні законаў па пытаннях валютнага рэгулявання і валютнага кантролю».

У Беларусі пасля падпісання ўказаў Аляксандрам Лукашэнкам змяняюцца некаторыя моманты, якія тычацца валютнага рэгулявання і валютнага кантролю. Адным з галоўных новаўвядзенняў з’яўляецца магчымасць увядзення Нацыянальным банкам разам з урадам на тэрмін не больш за адзін год валютных абмежаванняў у выпадках пагрозы эканамічнай бяспецы Беларусі і стабільнасці яе фінансавай сістэмы.

Акрамя таго, заканадаўства спрашчае асобныя працэдуры, якія рэгулююць правядзенне валютных аперацыяў.

Аб’ектыў
«Грошы ў бюджэце скончваюцца». Эканамісты пра падзення рубля і нявыплату заробкаў
2021.04.07 23:28

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 красавіка склалі $ 6,94 млрд у эквіваленце. За сакавік ЗВР знізіліся на $ 174,5 млн. (на 2,5 %) пасля скарачэння ў лютым на $ 88,9 млн (на 1,2 %).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў у Нацбанку патлумачылі планавым пагашэннем урадам вонкавых і ўнутраных абавязкаў у замежнай валюце на суму каля $ 310 млн, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата.

За 2020 год міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі скараціліся на $ 1,9 млрд (на 20,5 %), за першыя тры месяцы 2021-га – яшчэ амаль на $ 0,53 млрд.

Аб’ектыў
Грошы скрозь пальцы: упалі ЗВР і даходы бюджэту
2021.03.05 22:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў