Беларусь засыпае цукрам Афрыку


Канцэрн «Белдзяржхарчпрам» паведаміў аб павелічэнні аб’ёмаў экспарту цукру, а таксама назваў рынкі збыту прадукту.

На Жабінкаўскі цукровы завод дастаўляюць буракі, з якіх потым зробяць цукар.
Фота: sahar.by

Прадпрыемствы цукровай галіны па-ранейшаму ўваходзяць у пяцёрку асноўных экспарцёраў канцэрну.

У 2023 годзе было экспартавана практычна на 105 тысяч тонаў цукру больш, чым у 2022 годзе.

Намеснік старшыні канцэрну Аляксандр Якаўчыц адзначыў, што цяпер робіцца акцэнт на адсочванне кан’юнктуры ва ўсіх краінах свету.

«Мы прадаём туды, дзе можам атрымаць максімальны прыбытак ад вытворчасці цукру. З улікам лагістыкі, гэта традыцыйна Расея. Пры гэтым таксама разглядаем і іншыя краіны», – заявіў Аляксандр Якаўчыц.

У 2023 годзе ажыццяўляліся пастаўкі цукру на новыя рынкі:

  • у Самалі;
  • у Буркіна-Фасо;
  • у Ліван.

Акрамя таго, былі адноўленыя пастаўкі ў Гану і Чарнагорыю.

Паводле звестак UN Comtrade, летась цукар з Беларусі таксама імпартавалі Кыргызстан, Арменія, Узбекістан, Азербайджан і іншыя.

Hавiны
Беларусь можа зарабляць мільёны долараў на солі ў Польшчу
2024.02.18 18:44

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў