Сёння адключаць ад сеткі першы энергаблок БелАЭС (кажуць, планава)


20 лютага першы энергаблок АЭС у Астраўцы будзе планава адключаны ад сеткі, паведамляе Sputnik са спасылкай на прэсавую службу Белэнерга.

На станцыі адбываецца этап вопытна-прамысловай эксплуатацыі, якая прадугледжвае шэраг неабходных выпрабаванняў. Для гэтага нібыта і трэба спыніць першы энергаблок.

Раней Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, якая патрабуе прыпыніць запуск АЭС у Астраўцы. На гэткі крок дэпутаты пайшлі праз асцярогу ў сувязі з бяспечнасцю станцыі. За дакумент выступілі 642 чалавекі, 29 – супраць, яшчэ 21 парламентарый устрымаўся.

Hавiны
Еўрапарламент патрабуе прыпыніць запуск АЭС у Астраўцы
2021.02.11 19:13

У студзені першы энергаблок станцыі ўжо адключалі ад сеткі пасля таго, як спрацавала сістэма абароны генератара. Праз тыдзень ён зноў пачаў працаваць у звычайным рэжыме.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў