19 траўня – Сусветны Дзень памяці людзей, што памерлі ад СНІДу


Штогод у трэцюю нядзелю траўня ў свеце ўзгадваюць людзей, якія памерлі ад СНІДу. Сёлета гэты Міжнародны дзень пазначаны тэмай «узмацненне захадаў для захавання здароўя і правоў». Здароўе будучых пакаленняў знаходзіцца ў руках тых, хто жыве сёння, піша «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя».

Упершыню Міжнародны Дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу, грамадская супольнасць адзначыла ў 1983 годзе ў амерыканскім горадзе Сан-Францыска. У 80-я гады імкліва павялічвалася колькасць новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, у тым ліку нарастала смяротнасць ад СНІДу. СНІД – гэта апошняя, найбольш цяжкая стадыя ВІЧ-інфекцыі. Паводле сусветнай статыстыкі за ўвесь перыяд назірання ад СНІДу памерла каля 35 мільёнаў чалавек.

Сімвалам руху па папярэджанні гэтай хваробы стала чырвоная стужачка на вопратцы. Гэты атрыбут прыдумаў у 1991 годзе мастак Фрэнк Мур, якога таксама закранула праблема ВІЧ / СНІДу.

У Беларусі цяпер пражывае больш за 21 тысяч чалавек з ВІЧ-станоўчым статусам. У краіне пераважае полавы спосаб перадачы ВІЧ-інфекцыі – больш за 82 % выпадкаў. Найбольшая колькасць выпадкаў рэгіструецца сярод асобаў ва ўзросце ад 30 да 44 гадоў (60 % усіх выпадкаў). У структуры хворых з кожных 10 чалавек – 6 мужчыны.

Чаму важна ведаць свой ВІЧ-статус

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары