Лукашэнка ўзнагародзіў прэміяй сваю нявестку і арганізатараў фэсту «Бацькава булка»


19 снежня Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва.

Ганна Сялук, нявестка Александра Лукашэнкі. Скрыншот з відэа: ont_by / YouTube

Адной з узнагароджаных спецпрэміяй стала паэт-песеннік Ганна Сяргееўна Лукашэнка (псеўданім Ганна Сялук). Яна атрымала прэмію «за вялікі асабісты ўклад у развіццё сучаснага музычнага мастацтва, рэалізацыю сацыяльна значных культурных ініцыятыў».

Ганна Сялук (Лукашэнка) – жонка сярэдняга сына Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрыя. Яна з’яўляецца аўтарам песень «Ах, Аляксандр» і «Бульба-дэнс», гімна Генеральнай пракуратуры.

Сярод іншых лаўрэатаў адметныя арганізатары фэсту «Бацькава булка» ў Свіслачы. Гэта намесніца начальніка аддзела культурна-асветніцкай работы, мастацтваў і навучальных устаноў Упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Вольга Багдановіч, старшыня Свіслацкага райвыканкаму Аляксандр Вярсоцкі і намесніца старшыні праўлення Гарадзенскага абласнога спажывецкага таварыства Алена Чыкава.

Сярод лаўрэатаў таксама адзначаюцца Генеральная пракуратура, Беларускае тэлеграфнае агенцтва і Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія – за рэалізацыю праектаў «Апошнія сведкі», «Генацыд. Без права на жыццё».

Прэміі «За духоўнае адраджэнне» атрымалі настаяцельніца Свята-Пакроўскага жаночага манастыра ігумення Анфіса (Антаніна Любчак), калектывы Полацкага кадэцкага вучылішча, Гомельскага гарадскога цэнтра інклюзіўнай культуры, РНПЦ «Маці і дзіця», Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтру народнай творчасці (арганізатар фестывалю «Александрыя збірае сяброў» на малой радзіме Лукашэнкі).

Аб’ектыў
Якое дачыненне мае Лукашэнка да «найлепшага беларускага аўтара песень»?
2023.03.09 21:55

СП, belsat.eu

Стужка навінаў