Урад Беларусі прыняў пастанову аб новай сістэме рэгулявання коштаў


Саўмін прыняў пастанову аб новай сістэме рэгулявання коштаў, паведамляе прэсавая служба беларускага ўрада.

Па выніках нарады аб коштаўтварэнні ў Беларусі Лукашэнка падпісаў дырэктыву «Аб недапушчальнасці росту коштаў». У адпаведнасці з гэтым загадам была сфармаваная працоўная група, якая займалася распрацаваннем механізму коштаўтварэння. 19 кастрычніка Саўмін Беларусі паінфармаваў пра прыняцце пастановы аб сістэме рэгулявання коштаў. Тэкст самой пастановы ў сеціве на момант публікацыі гэтага матэрыялу не з’явіўся.

Раней рэдакцыя «Белсату» атрымала чарнавік новай урадавай пастановы. Паводле дакументу, забароны на рост коштаў не скасоўваліся.

Hавiны
Нам трапіўся чарнавік новай пастановы пра рэгуляванне цэнаў. Глядзім, што там (нічога добрага)
2022.10.14 20:12

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў