Полк Каліноўскага дамовіўся пра сталую супрацу з дэпутацкім корпусам Украіны


У Кіеве прадстаўнікі палка Каліноўскага сустрэліся з Міжфракцыйным дэпутацкім аб‘яднаннем у Вярхоўнай Радзе Украіны «Дэмакратычная Беларусь», паведамляе прэсавая служба беларускіх ваяроў.

Прадстаўнікі палка Каліноўскага з дэпутатамі Украіны.
Фота: полк Каліноўскага / Telegram

Падчас сустрэчы прадстаўнікоў палка Каліноўскага з народнымі дэпутатамі Украіны бакі абмеркавалі пытанні беларуска-украінскіх стасункаў у кантэксце расейскай агрэсіі.

«Украінскі бок выказаў павагу беларусам, якія змагаюцца са зброяй у руках за Украіну і задэклараваў жаданне супрацоўнічаць з Палком Каліноўскага, як з легітымным прадстаўніком беларускага народу», – паведамляе прэсавая служба палка.

Па выніках сустрэчы дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны абяцалі прапанаваць Кабінету Міністраў унесці змен у Пастанову ў адносінах да грамадзянаў Беларусі. Таксама дэпутаты вырашылі вынесці на галасаванне пастанову аб прызнанні Беларусі часова акупаванай Расеяй тэрыторыяй.

Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся пра сталую супрацу з дэпутацкім корпусам Украіны ў аспектах вызваленчай барацьбы ўкраінскіх і беларускіх народаў.

Тыдзень
Полк Каліноўскага для Кіева важнейшы, чымся Аб’яднаны пераходны кабінет? Топ-навіны за тыдзень
2022.10.17 12:22

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў