2 гады пазбаўлення волі з адтэмінаваннем за абразу Лукашэнкі


28-гадовую жыхарку Клічава Дыяну Гушчу прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 368 КК («Публічная абраза Лукашэнкі»). Суддзя суда Клічаўскага раёна Ларыса Корза прысудзіла Дыяне 2 гады пазбаўлення волі з адтэрмінаваннем выканання пакарання на два гады, піша «Вясна».

Жыхарку Клічава Дыяну Гушчу абвінавацілі ў тым, што 27 кастрычніка летась у Telegram-супольнасці «Клічаў-чат» яна абразіла Аляксандра Лукашэнку. 28-гадовая дзяўчына адрэагавала на загад Лукашэнкі, які назваў пратэстоўцаў «натоўпам п’яных, зварʼяцелых, праколатых наркотыкамі, пракураных і прапітых асобаў». Пад гэтымі словамі яна напісала каментар: «Няма такіх слоў у маім лексіконе, якое б падышло гэтаму падонку».

Пракурор Мікалай Белавусаў запатрабаваў для Дыяны Гушчы пакаранне ў выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрмінаваннем выканання пакарання на 2 гады, а таксама абавязкі ў выглядзе забароны на выезд па асабістых справах на тэрмін больш за 1 месяц, перыядычнае адзначэнне ў міліцыі, забарона на наведванне забаўляльных установаў.

Суддзя Ларыса Корза цалкам падтрымала пракурора і прысудзіла дзяўчыне 2 гады пазбаўлення волі з адтэрмінаваннем выканання пакарання на 2 гады.

Hавiны
Затрыманым за каментары ў «справе Зельцара» не перадаюць перадачаў
2021.10.19 18:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў